У Тайландзе салдат забіў 12 чалавек і ўзяў закладнікаў
У Тайландзе салдат забіў 12 чалавек і ўзяў 16 закладнікаў. Здарэнне адбылося ў горадзе Карат на ўсходзе Тайланда. Вядома, што салдат спачатку растраляў сваіх таварышаў па службе, а потым камандзіра. Ён скраў машыну і пачаў страляць у людзей на вуліцах горада.
Цяпер ён хаваецца на чацвёртым паверсе гандлёвага цэнтра Terminal 21 і ўтрымлівае закладнікаў. Цэнтр акружаны паліцыяй, рух у гэтым раёне цалкам перакрыты. Матывы масавага забойства пакуль не вядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.