Хто заплаціць за ўстаноўку лічыльнікаў падчас капрамонту?
У міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі гавораць, што за лічыльнікі на ваду жыхарам давядзецца разлічвацца са сваёй кішэні. Мінгарвыканкам заўпэўнівае, што да 2011 году іх устаноўка будзе бясплатнай. Большасць беларусаў, аплачваючы камунальныя паслугі, робяць адлічэнні на капітальны рамонт. Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, якія працы выканаюць камунальшчыкі пры надыходзе капрамонта за гэтую плату.
У ЖРЭА Цэнтральнага раёна сталіцы нам адказалі, што бясплатна заменяць вокны і газавыя пліты, адрамантуюць інжынерныя камунікацыі. Не выключана, што і бясплатна ўстановяць лічыльнікі вады, гаворыць супрацоўніца аддзела капітальнага рамонту:
"Бясплатна робіцца замена вокнаў, інжынерных камунікацый, газавых пліт. Калі прадугледжана ў праекце, то і ўстаноўка лічыльнікаў на халодную і гарачую ваду, на газ. Шпалеры ды плітку бясплатна будуць класці толькі там, дзе будаўнікі іх закрануць: у прыбіральні, ваннай, калі трубы будуць мяняць. А так - платна. Але дакладна пра колькасць бясплатных паслуг можна даведацца на зборы жыхароў дома, у дадатак будуць хадзіць па кватэрах і распавядаць пра паслугі напярэдадні капрамонту. Але ў некаторых дамах яго не было па 60 гадоў".
У ЖРЭА Савецкага раёну Мінску не вельмі ўпэўненыя наконт бясплатных лічыльнікаў. Пакуль жыхары за іх не плацяць, але што будзе праз месяц - невядома. Вось што адказалі нам у аддзеле капрамонту Савецкага ЖРЭА:
"Бясплатна падчас капрамонтаў робіцца мадэрнізацыя, уцяпленне, мяняюцца стаякі: газавыя, гарачай і халоднай вады. Таксама бясплатна мяняюць вокны. Драўляныя ці пластыкавыя - гэта ўжо, як пазначана ў праектна-сметнай дакументацыі".
ЕРБ: А лічыльнікі вады і газа?
ЖРЭА Савецкага раёна: "На сённяшні дзень пакуль бясплатна. Але што будзе далей, праз месяц, невядома. Гэта ў сувязі з адсутнасцю фінансавання па некаторых аб'ектах. Наконт платных паслуг дамаўляйцеся асабіста з падрадчыкам".
Па рознаму выказваюцца і ў вышэйшых за ЖРЭА органах. Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, у 2009-2010 гадах лічыльнікі яшчэ будуць ставіцца бясплатна. Такую інфармацыю прыводзіць сайт Мінгарвыканкама, спасылаючыся на начальніка аддзела энергетыкі Анатоля Лаўнічука.
Але газета "Звязда" прыводзіць словы намеснiка мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiкалая Лiпеня, які гэта абвяргае. Ён кажа, што вадамеры, будуць усталёўваць за кошт жыхароў.
Відаць, аб тым, давядзецца вам плаціць за лічыльнікі ці не, вы даведаецеся толькі тады, калі ў вашым доме пачнецца капітальны рамонт.