Хведарука будуць апераваць?
Верагодна, бліжэйшымі днямі актывісту “Маладога Фронту” Змітру Хведаруку, нядаўна забранаму ў войска, будзе зроблена аперацыя. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту". 9 і 10 лютага Хведарука вазілі на абследаванне ў Барысаў у шпіталь. Па выніках аналізаў юнаку паведамілі, што яму, верагодна, будзе зроблена аперацыя. Канчатковы вердыкт лекары вынесуць ўвечары 10 лютага. Якая канкрэтна аперацыя чакае Хведарука, пакуль невядома — пра гэта лекары мусяць паведаміць таксама пазней.