Ідэолаг з Іўя выступіла супраць польскай мовы ў касцёле

Сустрэча Іўеўскага начальства з святарамі / ivyenews.by
Сустрэча Іўеўскага начальства з святарамі / ivyenews.by

У райвыканкаме Іўя кіраўніцтва раёна правяло традыцыйную штогадовую сустрэчу з мясцовымі святарамі, піша выданне "Іўеўскі край".

Падчас яе выступіла загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Барко. У сваім дакладзе яна звярнула ўвагу на выкарыстанне польскай мовы падчас службаў у каталіцкіх храмах раёна. Ідэолаг заявіла, быццам гэта недапушчальна ў адпаведнасці з законам "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Насамрэч закон аб мовах нічога пра рэлігійную сферу не кажа.

Таксама ідэолаг закранула дзейнасць нядзельных школаў. Іх у раёне 11, там навучаюцца больш за 700 дзяцей. Барко падкрэсліла, што ў школах павінны абавязкова быць заявы ад бацькоў і праграма навучання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі