“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

"Адвезлі мы ежы багажнік на Гурскага, а там рэальна жорстка. Давайце збяром ім грошай на вокны ― гэта ж смешна, што ў 2017 годзе ў прытулку няма іх",піша ў Фэйсбуку карыстальнік Нік Маторын пра "Фауну горада", дзяржаўны прыёмнік для жывёл на вуліцы Гурскага ў Мінску. На вокнах там замест шкла ― цэлафан.

У самім прыёмніку да такой ініцыятывы ставяцца са здзіўленнем, маўляў, якія вокны, а што з імі рабіць летам? Да таго ж будынак, дзе знаходзяцца вальеры для сабак, не прадугледжвае ацяплення, вокны сітуацыю не выратуюць, сабакі пры такіх тэмпературах не пакутуюць. Ды і колькі тут той зімы.

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Вокны няветлівага квадратнага будынку, у якім знаходзяцца вальеры, зацягнутыя цэлафанам. У будках пасцеленыя коўдры і іншыя рэчы, якія пад святы прынеслі неабыякавыя мінчукі. Некаторыя сабакі апранутыя ў швэдры. Пахне вельмі кепска.

"Таго, што вы бачыце, для сабак пры -20 -30 градусах марозу дастаткова", ― запэўнівае ветэрынар прыёмніка Аляксандр.

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Розніца паміж тэмпературай на дварэ і ў прытулку мала адчувальная: за дзесяць хвілін, якія мы ходзім паміж вальерамі і назіраем за сабакамі, у ногі ўпіваюцца ледзяныя іголкі.

Некаторыя сабакі ляжаць у будках, іншыя ― на падлозе. Доктар кажа, што вулічным жывёлам больш звыкла адпачываць менавіта на камяністай падлозе, чым на мяккіх цёплых рэчах. Тым не менш, ці доўга можа праляжаць сабака на бетоне пры -30, улічваючы, што ён не можа ўстаць і пабегчы, каб сагрэцца, ці схавацца ў якім пад'ездзе пад батарэяй?!

"Галоўнае, што тут няма ветру, ― запэўнівае Аляксандр. ― Паверце, гэта горш, чым мароз. Калі мы змесцім гэтых сабак у пакой, яны пачнуць усе хварэць, бо тэмпературны клімат іншы. Пры такіх тэмпературах інфекцыйныя захворванні менш перадаюцца".

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Згодна са словамі доктара і цэтлікамі на вальерах, сабакі жывуць у прытулку доўга: ёсць тыя, хто паступіў сюды ў сакавіку, лістападзе, снежні. Цяпер тут каля 180 сабак.

Як даведалася Еўрарадыё, дзень утрымання сабакі ў прыёмніку абыходзіцца дзяржаве ў 4 рублі 12 капеек, кот “каштуе” ― 75 капеек (у суму уваходзіць корм, прыборка ў вальерах, агляд ветурача і іншае). Кіраўніцтва ўстановы сцвярджае, што гэтых грошай цалкам хапае. Хаця, ад ежы, якую прывозяць людзі, у “Фауне горада” таксама не адмаўляюцца. Кормяць сабак і катоў раз на дзень: сухім кормам і кашамі.

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Доктар Аляксандр кажа, што сабакі пародзістыя, якія трапляюць у прыёмнік, утрымліваюцца ў клетках у цёплых пакоях. Праўда, хаскі з блакітнымі вачыма знаходзіцца тут жа, на вуліцы. У цёплых пакоях сядзяць мілыя шчанюкі і каты.

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Усё выглядае так, нібыта ў “Фауны горада” і праблем няма. Хаця аб’явы пра тое, што ў прытулак патрэбны корм, вакцыны і рэчы, пастаянна ўсплываюць у інтэрнэце. Праўда, карэспандэнт газеты "Паляўнічы і рыбалоў" Аляксандр Ачарэтны скептычна ставіцца да заяваў "Фауны горада" аб тым, што сабакам і так добра:

"Пры наяўнасці дастатковай плошчы і добрага ўкрыцця,  як будка,  сярэднестатыстычная дварняга нармальна перанясе мароз да 20 градусаў. Яна мусіць мець магчымасць схавацца ва ўтульнай будцы без скразняку. Таксама яна мусіць мець магчымасць пяць метраў туды ― пяць метраў назад хадзіць. Важна, каб падлога была не бетонная: яна мусіць быць земляной ці драўлянай. У тых умовах, у якіх жывуць сабакі на Гурскага, гэта ненармальна".

Пытанне пра тое, ці патрэбныя прыёмніку вокны, Аляксандр параўноўвае з сітуацыяй у амерыканскіх турмах:

"Гэтыя размовы нагадваюць, як ў адным з амерыканскіх штатаў асуджаным на смяротнае пакаранне забараняюць паліць перад смерцю, матывуючы гэта тым, што шкодна для здароўя".

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

У сталічны бюджэт на 2016 год мінчукі павінны былі заплаціць падатак на ўтрыманне хатніх жывёл каля 439 тысяч рублёў (220 тысяч долараў).

“Ім і так нармальна”. Як выжываюць сабакі ў мінскім прыёмніку без вокнаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі