Іосуб: На большасць беларусаў не паўплываюць прагнозы аб зніжэнні росту заробку

Іосуб: На большасць беларусаў не паўплываюць прагнозы аб зніжэнні росту заробку

Большасць беларусаў не адчуе ніякіх зменаў ад таго, што Мінэканомікі знізіла прагноз па росце заробку на 2016 год. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў старшы аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб

Як паведамляла Еўрарадыё, Міністэрства эканомікі знізіла прагноз па заробках на наступны год. Напрыклад, у студзені 2016 года сярэдні намінальны заробак паніжаны з 7 млн ​​212 тыс. рублёў да 6 млн 924 тыс. рублёў.

Як адзначае Іосуб, улады проста паінфармавалі, што ў іх змянілася бачанне таго, якімі тэмпамі будзе расці заробак. Да таго ж, гэтая пастанова Мінэканомікі найперш звернутая да тых, хто прэтэндуе на льготныя крэдыты пры будаўніцтве жытла. 

Іосуб: "Тут варта адзначыць, што ў нас дастаткова малая колькасць людзей можа разлічваць на ільготнае жытло. А неільготныя крэдыты для большасці людзей непад'ёмныя як па стаўках, так і па патрабаваннях".

З гэтага можна зрабіць выснову, што прагнозы Мінэканомікі ўсё адно мала каго закрануць. 

Да таго ж, звяртае ўвагу эксперт, гаворка ў пастанове ідзе пра намінальны заробак. А для атрымання рэальнага заробку з названай лічбы трэба вылічыць падаткі і ўлічыць інфляцыі. 

Фота: kapital.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі