Ірландскія карчомныя песні па-беларуску ў эфіры Еўрарадыё
Беларускі вакаліст і мультыінструменталіст, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў распачаў збор сродкаў на выданне альбома карчомных ірландскіх песень. На кружэлцы “Праўда ў віне” ірландскія гераічныя песні прагучаць у перакладзе на беларускую мову.
Як узнікла ідэя такога праекта? Што агульнага паміж гераічнымі песнямі ірландцаў і беларусаў? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагутарылі з Алесем Чумаковым, а таксама паслухалі песні з будучага альбома.