“Іслач” і “Шахцёр” не пачыналі матч, пакуль не згуляюць... Канада і Нарвегія
Футбалісты “Іслачы” і “Шахцёра” не пачыналі матч, пакуль не згуляюць… хакейныя зборныя Канады і Нарвегіі. Гэты выпадак адбыўся ў панядзелак, 15 траўня. Прычына была ў жывой трансляцыі на тэлеканале “Беларусь 5”.
Як інфармуе “Прессбол”, хакейны матч чэмпіянату свету дэманстраваўся ў жывым эфіры і каб футбольны матч чэмпіянату Беларусі таксама паказваўся ў жывым эфіры са стартавага свістка, давялося чакаць 5 хвілін. Дарэчы, канадцы ўпэўнена выйгралі ў нарвежцаў (заўтрашніх сапернікаў беларусаў) — 5:0.