“Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за напад у Сургуце

“Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за напад у Сургуце

Экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за напад у расійскім Сургуце, у выніку якога пацярпелі 8 чалавек. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на інтэрнэт-рэсурс ІД

Як паведамлялася раней, інцыдэнт адбыўся каля 11.20 паводле мясцовага часу. Паліцыя прыехала на выклік і застрэліла нападніка. Асоба нападніка высветленая, гэта мясцовы жыхар 1994 года нараджэння.

Следчыя папярэдне высветлілі, што мужчына бег па цэнтральных вуліцах горада і наносіў нажавыя раненні людзям, у выніку чаго пацярпела восем чалавек. Цяпер усе яны знаходзяцца ў лякарнях горада. Версія тэракты не з’яўлялася асноўнай.

Відавочцы здарэння распавядаюць, што нападнік спачатку сядзеў за столікам у летняй кавярні ля мясцовага гандлёвага цэнтру. Затым ён ускочыў і хутка пайшоў у гандлёвы цэнтр. Цалкам верагодна, што малады чалавек спрабаваў нешта падпаліць унутры, бо з уваходу ў будынак паваліў дым.

У пятніцу мужчына з нажом накінуўся на людзей у фінскім горадзе Турку — два чалавекі загінулі, восем параненыя. Паліцыя разглядае здарэнне як тэракт. За дзень да гэтага ў цэнтры Барселоны фургон урэзаўся ў натоўп, з-за чаго загінула 13 чалавек і каля 130 пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі