Іспанія будзе ўпускаць вакцынаваных турыстаў, але "Спутник V" пад пытаннем

Іспанія будзе ўпускаць вакцынаваных турыстаў​
Іспанія будзе ўпускаць вакцынаваных турыстаў​

З 24 траўня Іспанія здымае частку абмежаванняў на ўезд, уведзеных у сувязі з COVID-19. У бліжэйшы панядзелак будзе дазволены ўезд вандроўнікаў з бяспечных краін па-за Еўрасаюзам, у тым ліку з ЗША. А з 7 чэрвеня без абмежаванняў змогуць заехаць выкцынаваныя турысты з любых краін.

Аднак ёсць нюанс: прэпарат, прышчэпку якога паставілі турысту, павінен быць адобраным еўрапейскім рэгулятарам і СААЗ. Пра гэта заявіў прэм'ер-мінмстр краіны Педра Санчас.

"З 7 чэрвеня турысты з краін, з якімі няма поўнай свабоды перамяшчэння, змогуць уязджаць у Іспанію, калі ў іх ёсць сертыфікат аб праходжанні поўнай вакцынацыі прэпаратамі, ухваленымі EMA або СААЗ".

Вакцына "Спутник V", якой шырока вакцынуюць ў Беларусі, яшчэ не адобраная ЕМА. Заключэнне па ёй будзе прадастаўленае да канца траўня. А СААЗ мае намер ацаніць "Спутник V" у чэрвені-ліпені.

Кітайская вакцына Sinopharm, якая таксама ўжываецца ў Беларусі, атрымала адабрэнне СААЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі