Іспанская паліцыя страляе гумовымі кулямі па ўдзельніках рэферэндуму ў Каталоніі

Іспанская паліцыя страляе гумовымі кулямі па ўдзельніках рэферэндуму ў Каталоніі

Іспанская паліцыя прымяніла гумовыя кулі для разгону людзей, якія сабраліся ў Барселоне каля ўчасткаў для галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці Каталоніі. Відавочцы кажуць, што бачылі людзей у крыві, паведамляе Грамадскае.

Яшчэ да адкрыцця выбарчых участкаў людзі прыйшлі туды, каб абараніцца ад іспанскай паліцыі. Большая частка школ Каталоніі заблакаваная праваахоўнікамі. Цяпер спецназ штурмуе некаторыя выбарчыя ўчасткі, каб сарваць галасаванне.

У Каталоніі сёння, 1 кастрычніка спрабуюць правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Улады аўтаноміі настойваюць, што галасаванне адбудзецца, нягледзячы на ўсе перашкоды, учыненыя Мадрыдам. У бюлетэнях для галасавання толькі адно пытанне: “Ці хочаце вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай у форме рэспулікі?”, і два варыянты адказу — так ці не.

За некалькі дзён да рэферэндуму ўлады Іспаніі канфіскоўвалі бюлетэні, штрафавалі буйных каталонскіх чыноўнікаў і часова затрымалі дзясяткі палітыкаў, якія выступалі за незалежнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі