Іспанская паліцыя застрэліла арганізатара тэракту ў Барселоне
У іспанскім рэгіёне Субіратс, на захад ад Барселоны, паліцыя застрэліла чалавека, на якім быў пояс начынены выбухоўкай. Паводле звестак мясцовых СМІ, гэта быў арганізатар тэракту ў Барселоне, перадае Бі-Бі-Сі.
Раней паліцэйскія паведамілі, што ловяць 22-гадовага Юнэса Абуякуба. Мяркуецца, што менавіта ён быў за рулём мікрааўтобуса, які 17 жніўня ўрэзаўся ў натоўп на пешаходным бульвары Рамбла ў Барселоне. У вын ку гэтага тэракту 13 чалавек загінулі і каля 130 атрымалі раненні.
Абуякуба шукалі не толькі ў Іспаніі, але і Францыі: меркавалася, што ён мог уцячы туды праз мяжу.
Паліцыя лічыць, што праз паўтары гадзіны пасля наезду на людзей Абуякуб забіў мясцовага іспанца і забраў яго аўтамабіль.