Іспанская “Севілья” ў чацвёрты раз выйграла Лігу Еўропы
У фінале яна супрацьстаяла ўкраінскаму “Дняпру”.
27 траўня ў Варшаве прайшоў фінальны матч Лігі Еўропы сезона 2014-2015 года. На полі сустрэліся іспанская “Севілья” і ўкраінскі “Дняпро”. Гульня ў першым тайме была напружанай — іспанцы не змаглі зламаць свайго саперніка. На перапынак каманды сышлі з лікам 2:2.
Лёс паядынка вырашыўся ў другім тайме, калі стомленыя ўкраінцы зрабілі памылку і прапусцілі ў сваю браму гол ад гульца “Севільі” Карласа Бакі. Вынік матчу — 3:2 на карысць іспанцаў.
“Севілья” выйграла тытул Лігі Еўропы УЕФА ў чацвёрты раз у гісторыі.
Фота: REUTERS