Іспанскі мастак Deih размалёўвае сцяну інтэрната Універсітэта культуры (фота)
Іспанскі вулічны мастак Deih прыступіў да працы над муралам у Мінску. Новы насценны жывапіс з'явіцца на будынку па адрасе Рабкораўская, 13 — інтэрнаце №2 Універсітэта культуры.
Паводле задумы Deih, на сцяне будзе намаляваны старажытны славянскі бог Ярыла, бо "ён нясе святло і сонца", тлумачыць стрыт-артар ідэю.
Ярыла і капрамонт: іспанскі графіціст не змог размаляваць дом у Мінску
Эскіз мурала
Deih — 38-гадовы мастак з Валенсіі. Вулічным мастацтвам ён захапляецца з 16 гадоў. Разам са сваімі братамі і жонкай Давід (яго сапраўднае імя) выдае часопіс коміксаў, малюе мультфільмы, ездзіць на разнастайныя фестывалі.