Італьянцы хочуць, каб васьміног Паўль наваражыў прэм'ера і прэзідэнта

Італьянскі журналіст Сарубі звярнуўся з лістом да дырэктара акварыюма ў Обэрхаўзэне, дзе жыве славуты васьміног Паўль. У лісце Сарубі афіцыйна просіць пазычыць Паўля Італіі, тым больш што сам галаваног – італьянскага паходжання, перадае onet.pl.

“Мы адчайна патрабуем яснасці ў выбары прэм’ера. Просім вас пазычыць Паўля хаця б да чэмпіянату свету па футболе ў 2014 годзе, калі ў нас ужо ўсё будзе ў парадку” – піша Сарубі, дарэчы, былы журналіст Радыё Ватыкан. Выбарчы цыкл "парламент-прэм’ер-прэзідэнт" у Італіі закончыцца ў 2013 годзе.

Нагадаем, Паўль скончыў сёлетні чэмпіянат свету па футболе, са 100%-вай эфектыўнасцю прадказваючы пераможцаў матчаў. Паўль паказваў будучага пераможцу, выбіраючы ежу з дзвюх місак, пазначаных нацыянальнымі сцягамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі