Ізраіль аднавіў ваенную аперацыю ў сектары Газа

“Пасля ракетных абстрэлаў з боку ХАМАС у часе “гуманітарнага вакна”, узгодненага ў інтарэсах палесцінскага цывільнага насельніцтва, войска абароны Ізраілю аднаўляе дзеянні ваенна-паветраных, ваенна-марскіх і сухапутных сіл ў сектары Газа”, — цытуе паведамленне прэс-службы арміі Ізраілю ВВС.

Улады Ізраілю прынялі прапанову ААН аб 24-гадзінным перамір’і, але папярэдзілі, што гатовыя да ваенных дзеянняў у выпадку парушэння яго ўмоваў з боку групоўкі ХАМАС.

Кіраўніцтва ХАМАС раней заявіла, што не пагодзіцца на перамір’е датуль, пакуль ізраільскія войскі не пакінуць Газу, а выселеным жыхарам сектара не будзе дазволена вярнуцца ў свае дамы.

Паводле ацэнак ізраільскіх вайскоўцаў, з паўночы нядзелі баевікі выпусцілі прынамсі 11 ракет па гарадах поўдня і цэнтра Ізраілю, частка з якіх была перахопленая сістэмамі СРА.

Войска таксама паведаміла пра гібель 27-гадовага вайскоўца, які трапіў пад мінамётны абстрэл на мяжы сектара Газа ў суботу ўвечары — ужо ў перыяд перамір’я.

З пачатку новага канфлікту 8 ліпеня загінулі ўжо болей за тысячу палесцінцаў і 46 ізраільцян.

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі