Каардынацыйная рада працягнула паўнамоцтвы Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Каардынацыйная рада працягнула на год (да 8 жніўня 2024-га) паўнамоцтвы Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка. Іх кандыдатуры, як прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі (па нацыянальным адраджэнні і абароне ды нацбяспецы адпаведна), былі ўзгоднены па выніках галасавання. За Коўшык прагаласаваў 71 сябра рады, 1 быў супраць і 8 устрымаліся. За Сахашчыка прагаласавалі 57 сябраў рады, 8 былі супраць, а 18 устрымаліся.

Аліна Коўшык і Валерый Сахашчык 2 жніўня выступілі перад Каардынацыйнай радай са справаздачай па сваёй дзейнасці і адказалі на пытанні.

Каардынацыйная рада працягнула паўнамоцтвы Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка
Валерый Сахашчык / t.me/CabinetBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі