Кабякоў: Бюджэтнікам будуць плаціць 80% ад сярэдняга заробку

Кабякоў: Бюджэтнікам будуць плаціць 80% ад сярэдняга заробку

Заробак бюджэтнікаў павінен дасягнуць 80% ад сярэдняга заробку па краіне ўжо ў IV квартале гэтага года. Пра гэта прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў 31 ліпеня падчас пасяджэння ўраду, прысвечанага вынікам эканамічнага развіцця Беларусі ў першым паўгоддзі.

Кабякоў адзначыў, то на сёння адносіны заробкаў бюджэтнікаў да сярэдняга заробку па краіне складаюць 78,8%, а да канца года плануецца выйсці на 80%.

Паводле прэм’ера, за першыя пяць месяцаў гэтага года рэальныя прыбыткі насельніцтва падвысіліся на 7,7%, рэальны заробак за паўгоддзе – на 13%, а рэальны заробак бюджэтнікаў — на 15,4%.

У чэрвені сярэдні заробак па краіне складаў 953,7 рубля, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі