Кабякоў пра сваю сям'ю: На ежы мы не эканомім

Кабякоў пра сваю сям'ю: На ежы мы не эканомім

Беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю тэлеканалу "Мир 24" распавёў пра правілы спажывання ў сваёй сям'і.

"У нас у сям'і мы заўсёды былі вельмі сціплыя з пункту гледжання спажывання — і ў гады, калі так можна выказацца, багацця, і ў гады яго адсутнасці, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — Таму ў нас няма нейкіх вынаходстваў ні ў прадуктах харчавання, ні ў адзенні, ні тым больш у прадметах раскошы".

Па словах прэм'ера, яго сям'я нічым не адрозніваецца ад іншых беларускіх сем'яў з пункту гледжання спажывання. "На ежы мы, натуральна, не эканомім, але і без празмернасці", — сказаў другі чалавек у нашай дзяржаве.

Андрэю Кабякову 21 лістапада споўніцца 56 гадоў. Ён нарадзіўся ў Маскве, у Беларусі жыве з трохгадовага ўзросту. Пасаду прэм'ера займае са снежня 2014 года. Раней быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, кіраўніком адміністрацыі, паслом Беларусі ў Расіі. Яго дачцы Веры 29 гадоў, яна працуе ў банку, стварыла сям'ю. Сыну Георгію 17 гадоў. Сёлета ён паступіў на факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі