Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”

Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”. Паводле яго слоў, у цэлым задачы на першы квартал 2017 года выконваюцца. “Валавы ўнутраны прадукт на 0,3% перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года пры прагнозе 99,6%”, — цытуе заяву Кабякова БЕЛТА.

18 красавіка прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў, на якім разглядаліся вынікі працы айчыннай эканомікі ў першым квартале, а таксама задачы на першае паўгоддзе бягучага года. На ім Андрэй Кабякоў таксама звярнуў увагу на той факт, што аднаўленне эканамічнага росту было забяспечана "без страты макраэканамічнай стабільнасці". Унутраны валютны рынак функцыянуе стабільна, адзначыў прэм’ер.

Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з рэцэсіі”
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі