Качанава: у нас ёсць спецыяльны кадравы рэзерв — больш за 70 чалавек
Кіраўніцтва Беларусі пастаянна займаецца абнаўленнем і амаладжэннем кадраў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.
"У нас ёсць Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, дзе сёння перагледжаныя праграмы. Акрамя таго, у нас ёсць кадравыя рэзервы, якія сфарміраваныя, і кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы перш за ўсё, у якім увесь час ідзе абнаўленне", — патлумачыла чыноўніца.
Таксама яна дадала, што ёсць спецыяльны рэзерв з маладых людзей, якія абралі для сябе дзяржаўную службу. У гэтай групе налічваецца больш за 70 чалавек. "І з гэтай групы ў нас ёсць тыя, якія прызначаныя на даволі высокія пасады ў нашай краіне", — распавяла Качанава.