Качыньскі сустрэўся з кіраўніцтвам Саюзу палякаў

Прэзідэнт Польшчы 22 лютага сустрэўся з кіраўніцтвам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік Рады СПБ Андрэй Пачобут, Лех Качыньскі запэўніў актывістаў, што і надалей будзе падтрымліваць іх і ўсю грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Таксама канцылярыя польскага прэзідэнта рыхтуе адмысловы зварот наконт сітуацыі ў Беларусі да кіраўніцтва Еўразвязу.

Андрэй Пачобут: “Прэзідэнт сказаў, што будзе звяртацца да кіраўнікоў Еўрасаюзу, каб падтрымалі Саюз палякаў. Ён звярнуў увагу на тое, што гэта ўдар па ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі і што гэтая справа датычыць не толькі польскай меншасці, але і ўсёй грамадзянскай супольнасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі