Калаўр стаў упраўляючым МВФ ад Беларусі, Сямашка — ЕБРР
Прадстаўнікоў нашай краіны ў міжнародных фінансавых арганізацыях прызначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных фінансавых арганізацыях. Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр будзе ўпраўляючым ад нашай краіны ў Міжнародным валютным фондзе. Яго намеснікам прызначаны Уладзімір Амарын, міністр фінансаў.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", прадстаўніком Беларусі ў Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця, Шматбаковым агенцтве па гарантыях інвестыцый і Міжнароднай фінансавай карпарацыі будзе намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, а яго намеснікам — Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі.
Упраўляючым ад нашай краіны Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка прэм'ера Уладзіміра Сямашку.
Фота: Fotolia