"Калі б на Дзень Волі гралі сур'ёзныя гурты, маладыя б да іх далучыліся"

Зміцер Афанасенка, лідар гурта Amaroka лічыць, што калі б у канцэрце, прысвечаным Дню Волі, удзельнічалі сур'ёзныя і вядомыя гурты, то праблем з абсталяваннем не было б. Да іх бы далучыліся і маладыя каманды. Адпаведна, змяніўся б фармат мерапрыемства.


25 сакавіка ў 17.00 на плошчы Бангалор мусіў адбыцца канцэрт гуртоў ZnaROCK, Amaroka і "Мутнаевока". Выступ музыкаў павінен быў стаць фінальнай кропкай шэсця, прысвечанага Дню Волі. Аднак літаральна ў апошні момант арганізатары аб'явілі пра тое, што канцэрта не будзе, і патлумачылі гэта тым, што музыкі перадумалі.


Па словах Змітра Афанасенкі, арганізатары вырашылі апраўдацца і зваліць віну на музыкаў. Аднак насамрэч Amaroka адмовіліся браць удзел у канцэрце яшчэ ў пятніцу, калі стала вядома, што абсталявання, патрэбнага для выступу, проста не будзе. Па той жа прычыне на наступны дзень пра сваё рашэнне арганізатарам акцыі аб'явіў і гурт ZnaROCK. Праўда, Афанасенка не трымае зла на арганізатараў, маўляў, нічога не паробіш, што ў іх няма грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі