Калі Франак “здасць” сакрэты, ён не нанясе вялікай шкоды
Еўрарадыё даведалася, што допуск сакрэтнасці, які падпісаў у войску лідэр “Моладзі БНФ”, не перашкодзіць яму выязджаць за мяжу Днямі актывіст дэмакратычнага руху Франак Вячорка падпісаў у войску (а служыць ён у частцы супрацьпаветранай абароны ў Мазыры) “форму допуска сакрэтнасці №3”. У адпаведнасці з ёй спецслужбы могуць бесперашкодна ўмешвацца ў яго прыватнае жыццё, а таксама і жыццё яго сваякоў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія яшчэ небяспекі мае падпісаная папера для далейшага цывільнага жыцця.
Па словах бацькі маладога салдата Вінцука Вячоркі, “форма допуску №3” нясе ў сабе значна большую шкоду для Франака, чым толькі ўмяшальніцтва ў яго прыватнае жыццё.
Вінцук Вячорка: “Формы допуску да сакрэтнай інфармацыі прадугледжваюцца адмысловым Палажэннем “Аб допуску да сакрэтнай інфармацыі”, падпісаным у 2004 годзе. І яны маюць на ўвазе добраахвотную згоду на ўмяшанне спецслужбаў у таямніцы асабістага жыцця грамадзяніна. І згоду на магчымыя абмежаванні выезда грамадзяніна за мяжу”.
Вінцук Вячорка нагадвае, што Франак год таму быў незаконна выключаны з факультэта журналістыкі БДУ. Аднак ён застаецца ў ліку студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Забарона на выезд, такім чынам, наносіць шкоду перспектывам яго далейшай вучобы.
У той жа час бацька Франака Вячоркі перакананы, што ніякіх сапраўдных ваенных таямніц яго сыну не давераць.
Вінцук Вячорка: “Усё гэта выглядае на зморчную іронію таму, што наша супрацьпаветраная абарона цяпер з’яднана з расійскай і выглядае на тое, што Франак Вячорка мусіць абараняць нейкія расійскія таямніцы. Пытанне: ад якіх ворагаў?”
Таму Вінцук Вячорка упэўнены, што гэтая вайсковая аперацыя супраць яго сына і іншых актывістаў дэмакратычнага руху спланавана спецслужбамі. І мэта яе менавіта ў тым, каб зрабіць іх невыязднымі.
Вінцук Вячорка: “Я не сумняюся, што ўсё тое, што з ім адбываецца апошнім часам, ёсць складовая частка аперацыі. Як ёсць аперацыя “Іван Шыла”, “Зміцер Федарук”, гэтак сама ёсць аперацыя “Франак Вячорка”.
У тым, што Франаку Вячорку не давераць ніякіх сапраўдных ваенных таямніц, упэўнены і былы “асабіст” Валерый Костка.
Валерый Костка: “Вячорку, улічваючы яго погляды і адносіны да яго, ніхто яму вялікай таямніцы не даверыць, якая б яму перашкаджала выязджаць за мяжу”.
Больш за тое, па яго словах, большасць салдат падпісвае гэтую “форму №3” і яна ніякім чынам не ўплывае на магчымасць выезду за мяжу.
Валерый Костка: “І з “формай №3” выязджалі за мяжу, і з “формай №2”. Нічога тут няма страшнага. Чалавеку даверылі нейкія сакрэты, але не асоба сакрэтныя, а нешта схаванае накшталт таго, дзе знаходзіцца танк, на якім, умоўна кажучы, будзе ездзіць Франак Вячорка. Вось гэта сакрэт, які мае мясцовы характар. І я не думаю, што нейкія наступствы ад гэтага будуць. “Форма №3” – гэта самая слабая форма і калі ён камусьці і здасць гэты “сакрэт”, то не нанясе вялікай страты. Таму я не думаю, што гэта ёсць форма стрымлівання выезда. Зможа ён ездзіць у ЕГУ, нічога там страшнага няма”.
У той жа час ён не выключае, што спланаваная аперацыя супраць моладзевых актывістаў мела месца.
Валерый Костка: “Магчыма, тут ёсць нейкія гульні. Улічваючы, што сітуацыя нагнятаецца, каб нейтралізаваць больш актыўных. Гэта цалкам магчыма”.
Тое, што “форма доступу сакрэтнасці №3” не абмяжоўвае права грамадзяніна на выезд за мяжу, Еўрарадыё пацвердзіў і начальнік мабілізацыйнага аддзела ваенкамата Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Ганчар.
Аляксандр Ганчар: “Для цывільнага чалавека ў гэтым сэнсе ўсё нармальна. Нават са сваёй формай допуска №2 выязджаў за мяжу ў лістападзе месяцы без усялякіх праблем”.
Фота - naviny.by