Каля магілы Майкла Джэксана ўзмоцняць ахову

Адміністрацыя каліфарнійскіх могілак Forest Lawn, дзе пахаваны Майкл Джэксан (Michael Jackson), вымушаная ўзмацніць ахову яго магілы.  Сям'я Караля поп-музыкі занепакоеная варварскімі выхадкамі фэнаў, якія прыходзяць ушанаваць памяць свайго куміра. Нядаўна на сценах маўзалею з'явіліся надпісы «Сумую па табе, мой анёл» і «Хай мара жыве». Прычым пакінутыя яны фарбай, якую немагчыма змыць, што робіць вельмі складаным працэс прыборкі магілы.

«Такая актыўнасць прыхільнікаў з'яўляецца прычынай таго, што мы жадаем абмежаваць доступ наведвальнікаў да розных уваходаў у Вялікі маўзалей і ўзмацніць ахову могілак», - тлумачыць прадстаўнік Forest Lawn.

Па словах адміністратара, ахоўнікі могілак рэгулярна сутыкаюцца з падобнымі праблемамі, бо на Forest Lawn пахавана шмат знакамітасцей. Напрыклад, у траўні прыйшлося ўзмацніць ахову магілы легендарнага галівудскага акцёра Кларка Гэйбла (Clark Gable), пасля таго як хтосьці з наведвальнікаў распісаў яго надмагілле губной памадай.

Фота: examiner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі