Каля магілёўскай Ратушы могуць паставіць бюст расійскага цара (фота)

Маскоўскія ўлады падораць Магілёву бронзавы бюст Мікалая II. У 1915-1917 гг. ў горадзе была стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага - імператара. Менавіта з Магілёва ён выехаў, каб страціць падчас рэвалюцый пасад і жыццё. Цяпер магілёўскія ўлады вырашаюць, дзе размясціць падарунак. Разглядаюцца варыянты: на гарадскім вале, дзе знаходзілася стаўка, каля Ратушы, у краязнаўчым музеі альбо ў адным з гарадскіх сквераў.
Найбольш супярэчлівым, паводле неакторых гісторыкаў, быў бы варыянт размяшчэння царскага бюста ля Ратушы: менавіта расійскія імператары скасавалі Магдэбургскае права і разбурылі Ратушы як сімвал мясцовага самакіравання на тэрыторыі Беларусі. Праўда, акурат магілёўскую Ратушу разбурылі ўлады Беларусі ў 1957 г.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі