Каля тысячы футбольных фанатаў пацярпелі ў цісканіне Турыне

Каля тысячы футбольных фанатаў пацярпелі ў цісканіне Турыне

Каля тысячы футбольных фанатаў пацярпелі ў цісканіне, якая здарылася ў італьянскім Турыне ў ноч на нядзелю пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў. Людзі глядзелі на плошчы Сан-Карла жывы эфір матчу “Рэала” супраць “Ювентуса”, які праходзіў у Кардыфе.

Прыкладна за дзесяць хвілінаў да канца матчу пачулася некалькі хлапкоў — нехта ўзарваў петарды. Сярод людзей пачалася паніка і яны рынуліся ўцякаць з плошчы. У выніку прыціснула гледачоў, якія стаялі па перыметры каля паліцэйскіх бар’ераў.

Сама меней два чалавекі атрымалі сур’ёзныя траўмы, у тым ліку 7-гадовае дзіця — у яго траўмы галавы і грудной клеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі