Каляднае пасланне мітрапаліта Веніяміна: Няхай пашле Гасподзь мірнае жыццё

Каляднае пасланне мітрапаліта Веніяміна: Няхай пашле Гасподзь мірнае жыццё

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі Веніямін звярнуўся да архіпастыраў, пастыраў, дыяканаў, манахаў і вернікаў ("верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы") з Калядным пасланнем.  У ім ён разважае пра выбар, які зноў стаіць "перад усім чалавецтвам і нашым народам". "Гасподзь прапануе нам сваю ўсёмагутную дапамогу і адкрывае шлях, на якім мы здабудзем мір, згоду, сардэчную радасць і зможам з надзеяй глядзець у будучыню", — піша мітрапаліт. Ён згадвае пра важнасць сям'і, як "саюза мужчыны і жанчыны", якая "з'яўляецца не проста інстытутам або ячэйкай грамадства, а найвялікшым дарам Бога чалавецтву".

"Добрага вам здароўя, духоўнай мудрасці і ўсемагутнай дапамогі Божай на ўсіх жыццёвых шляхах, — такімі радкамі заканчвае сваё пасланне мітрапаліт Веніямін. — Няхай пашле Гасподзь усім нам, і асабліва нашым сем'ям, дабрадзейннае і мірнае жыццё ва ўсякай пабожнасці і чысціні!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі