Калядны суд: 24 снежня разгледзяць апеляцыю на прысуд Калеснікавай і Знаку

Калядны суд: 24 снежня разгледзяць апеляцыю на прысуд Калеснікавай і Знаку

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйныя скаргі на прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Пасяджэнне пройдзе 24 снежня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

У верасні 2021-га каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, адвакат штаба Максім Знак — на 10 гадоў. Праваабаронцы прызналі абаіх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі