Каманда Лукашэнкі перамагла ветэранаў расійскага клуба, ён закінуў шайбу
Хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі перамагла ветэранаў яраслаўскага “Лакаматыва” — 9:7 (3:3, 3:2, 3:2). Таварыскі паядынак прайшоў у сераду на малой арэне “Чыжоўка-Арэны”. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы закінуў адну шайбу і зрабіў дзве галявыя перадачы. Адзначым, што ў складзе каманды гасцей быў кіраўнік Яраслаўскай вобласці Дзмітрый Міронаў.
Фота: БЕЛТА