Камандзір палка Каліноўскага сустрэўся з мэрам Кіева Віталём Клічко
Падчас сустрэчы / t.me/belwarriors
4 лістапада камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў ("Кіт") сустрэўся з мэрам Кіева Віталём Клічко. Кіраўнік украінскай сталіцы падзякаваў беларусам за ўдзел у яе абароне ў лютым-сакавіку 2022 года. "Кіт" удзельнічаў у тых баях, быў паранены, а яго сябра Ілля Хрэнаў ("Літвін") загінуў.
Клічку расказалі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Было падкрэслена, што "абсалютная большасць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна негатыўна ставіцца да выкарыстання тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народу". Таксама былі абмеркаваныя пытанні дапамогі з боку кіеўскай гарадской адміністрацыі палку Каліноўскага, паведамляе прэс-служба падраздзялення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.