Камітэт дзяржкантролю зоймецца будаўнічай галіной

Такое распараджэнне даў кіраўнік дзяржавы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. "Шарлатанства ў будаўніцтве дастаткова... Я ўжо аддаў распараджэнне Камітэту дзяржкантроля, якое асабліва не афішаваў. Загадаў, што калі знойдзеце ў дамах недапрацоўкі, знайсці выканаўцаў, туды іх, калючым дротам агарадзіць - і няхай ліквідуюць за свой кошт. Нельга пляваць у душу народу!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, будаўнічыя арганізацыі, якія дапусцілі здачу жылля, непрыгоднага для пражывання, будуць пазбаўляцца ліцэнзій: "Камітэт дзяржкантролю прыйдзе і здыме нагавіцы і выкіне на вуліцу. Таму вымайце грошы і ідзіце, ліквідуйце трэшчыны, пралікі і працёкі. Каб не было пасля горш і больш балюча".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі