Канцлер Германіі апублікаваў фота з павязкай на воку
Олаф Шольц пасля прабежкі / фота з яго Інстаграм-акаўнту
Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц апублікаваў у Інстаграме фатаздымак з дрампінамі на твары і чорнай павязкай на правым воку.
Траўму палітык атрымаў, калі паваліўся падчас прабежкі.
Пад фатаздымкам кіраўнік нямецкага ўраду пажартаваў, што чакае мемы пра сябе, і дадаў: "Выглядае горш, чым ёсць насамрэч".
Шольц спатыкнуўся і паваліўся падчас прабежкі ў Патсдаме напрыканцы мінулага тыдня. У нядзелю, 3 верасня, яму давялося праз гэта адмяніць афіцыйны візіт у Гесэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.