Кандыdating #7: былы паплечнік Лукашэнкі і стваральнік ПВТ Валерый Цапкала
"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У сёмым выпуску праграмы — індывідуальны прадпрымальнік Валерый Цапкала. Што не так з катэджам, які вылучэнец прадаў, каб узяць удзел у выбарах? Як гэта звязана са звальненнем Цапкалы з пасады кіраўніка Парка высокіх тэхналогій? Як ён плануе зрабіць з Беларусі ІТ-цукерку і колькі зямлі атрымае кожны грамадзянін, калі ён стане прэзідэнтам? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Свежае інтэрв'ю выходзіць кожны дзень а 13-й. Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Валерыю Цапкалу 55 гадоў. Скончыў МДІМА, кандыдат юрыдычных навук. Кар’еру дыпламата пачаў у пасольстве СССР у Фінляндыі. Пасля развалу Савецкага Саюза вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у Вярхоўным Савеце, быў паплечнікам Станіслава Шушкевіча. На выбарах 1994 года ўзначаліў выбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля яго перамогі атрымаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, працаваў паслом Беларусі у ЗША, а па вяртанні — памочнікам прэзідэнта па навуцы і тэхналогіях. Ініцыятар стварэння і кіраўнік Парка высокіх тэхналогій. У 2017 годзе Цапкала загадам Лукашэнкі быў звольнены з пасады кіраўніка ПВТ, але прапановы іншай працы ў сістэме дзяржкіравання так і не атрымаў.
Папярэднія выпускі праграмы:
Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь
Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель
Кандыdating #3: банкір-мецэнат з "газпрамаўскім" мінулым Віктар Бабарыка
Кандыdating #4: Алесь Таболіч, ці Калі б прэзідэнтам Беларусі стаў рок-музыка
Кандыdating #5: дачка "легальнага мільянера", палітык-таран Ганна Канапацкая
Кандыdating #6: апазіцыянерка з дыпломам Акадэміі МУС Вольга Кавалькова