Кантактная група падрыхтавала дакумент пра спыненне агню на Данбасе

Трохбаковая кантактная група спадзяецца падпісаць 31 студзеня ў Мінску дакумент пра спыненне агню і адвод цяжкага ўзбраення на Данбасе. Пра гэта інфармуе censor.net.ua са спасылкай на прэс-службу АБСЕ.

28 студзеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі трохбаковай кантактнай групы — са спецыяльным прадстаўніком старшыні АБСЕ паслом Хайдзі Тальявіні, былым прэзідэнтам Леанідам Кучмам і амбасадарам Расіі ва Украіне Міхаілам Зурабавым.

На сустрэчы прысутныя пагадзіліся ў неабходнасці неадкладнага спынення агню і адводу цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання згодна з Мінскім мемарандумам ад 19 верасня 2014 г. Таксама абмяркоўвалася зняццё абмежаванняў для пастаўкі асноўных тавараў і гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя раёны Данецкай і Луганскай вобласці ды вызваленне закладнікаў.

Нагадаем, што папярэдне абвяшчалася пра магчымую сустрэчу кантактнай групы ў пятніцу, 30 студзеня. Аднак гэтыя перамовы не адбыліся.

Фотакалаж — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі