Віктар Медзвядчук даў паказанні супраць Пятра Парашэнкі
Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе ўкраінскі алігарх, палітык, "кум Пуціна" Віктар Медзвядчук даў паказанні супраць экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Яны датычаць так званай "вугальнай справы" (пра гандаль з самаабвешчанымі "Л/ДНР") і прыватызацыі трубаправода "Прыкарпатзахадтранс".
Пра затрыманне Медзвядчука СБУ стала вядома ў сярэдзіне красавіка. У новым відэа ён расказвае пра схемы, да якіх мае дачыненне Парашэнка.
Еўрарадыё распавядала, што з трубаправодам і пастаўкамі вугалю таксама звязаны і беларускі алігарх Мікалай Варабей.
Яшчэ ў даваенны час Пётр Парашэнка атрымліваў шматлікія падазрэнні па розных справах часоў яго прэзідэнцтва. У адказ ён жорстка крытыкаваў Уладзіміра Зяленскага. Пасля пачатку вайны Парашэнка заявіў, што ўсё гэта ў мінулым, а яны з Зяленскім паразумеліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.