Капскі: Чалавек прыходзіць у спорт, а думаюць, што ён хоча скрасці
У беларускім спорце закопваецца шмат грошай з-за закантраляванасці галіны.
Пра гэта заявіў старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі 18 ліпеня на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства спорту і турызму і выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Капскі адзначыў, што ў свеце футбол — спорт нумар адзін, а ў Беларусі ён такім не з'яўляецца. "Футбол у нас не самы лепшы. У ім шмат сістэм, а за сістэмамі не відаць футбола", — заявіў ён. Акрамя таго, "у нас часта думаюць, што калі чалавек прыходзіць у спорт чымсьці заняцца, значыць, ён хоча скрасці, гэта адбівае ахвоту нешта рабіць".
Гаворачы аб адборы футбалістаў, Капскі падкрэсліў, што гэта трэба рабіць прыкладна ў 12 гадоў, а не ў 6-7, інакш у дзіцяці будзе адбітая ахвота займацца, паведамляе БелаПАН.
Фота — nn.by