Карупцыянерам у Беларусі лібералізацыя не пагражае
Лібералізацыі адказнасці за карупцыю ў Беларусі не будзе. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Юрый Жадобін. Па словах Жадобіна, на ўчорашняй нарадзе па пытаннях удасканалення крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства было вырашана ў пытанні барацьбы з карупцыяй не ісці ні на якія саступкі. Як інфармуе БЕЛТА, дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што карупцыя ў Беларусі не паспела яшчэ разгарнуцца.
Нагадаем, Генпракуратура падрыхтавала адпаведны законапраект, які прадугледжвае захады па лібералізацыі і аптымізацыі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Аднак некаторыя яго палажэнні выклікалі рознагалоссі паміж зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Гэта і магчымасць судовага разгляду асобных крымінальных спраў без удзелу дзяржабвінаваўцы, і так званая здзелка з правасуддзем, калі чалавек можа пазбегнуць пакарання выплатай пэўнай грашовай кампенсацыі.