Кастусёў: Запланаваныя на 17 ліпеня перамовы з Зайдэсам — пад пытаннем

Кастусёў: Запланаваныя на 17 ліпеня перамовы з Зайдэсам — пад пытаннем

Двухбаковая сустрэча ўладальнікаў рэстарана "Поедем поедим" Леаніда Зайдэса і Барыса Сурыса з абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам і Рыгорам Кастусёвым запланаваная на 17 ліпеня. Праўда, кажа Кастусёў у размове з Еўрарадыё, цяпер яна пад пытаннем:


"Пасля апошніх падзей ля рэстарацыі пытанне па перамовах падвісла. І я не ўпэўнены, ці адбудуцца заўтра гэтыя перамовы. У суботу здарылася правакацыя з боку ўладальнікаў установы, быў напад на абаронцаў Курапатаў. Гэта і выклікала эфект незадаволення грамадскасці. Таму пытанне працягу перамоўнага працэсу, яго пашырэння, падвісае".


Акурат у дадзены момант адбываецца сустрэча абаронцаў Курапатаў, падчас якой будзе прымацца рашэнне пра далейшыя дзеянні.


Увечары ў суботу 14 ліпеня ля рэстарана "Поедем поедим" адбылася сутычка паміж абаронцамі Курапат і яго ўладальнікамі. Паводле СМІ, у канфлікце ўдзельнічаў і сам гаспадар "Поедем поедим" Леанд Зайдэс. У тэлефоннай размове з ім сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец папярэдзіў, што дае Зайдэсу на закрыццё рэстарана тры дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі