Каталонія спрабуе правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі

Каталонія спрабуе правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі

У Каталоніі сёння, 1 кастрычніка спрабуюць правесці рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Улады аўтаноміі настойваюць, што галасаванне адбудзецца, нягледзячы на ўсе перашкоды, учыненыя Мадрыдам.

Як перадае ВВС, у нядзелю раніцай жыхары Каталоніі пачалі выстройвацца ў чэргі ля ўчасткаў для галасавання, абсталяваных у школах — за некалькі гадзінаў да афіцыйнага пачатку галасавання. Ля ўваходаў на некаторыя ўчасткі стаяць трактары, каб заблакаваць магчымыя дзеянні паліцыі.

У суботу іспанская паліцыя апячатала 1300 будынкаў з 2315 школ у рэгіёне, дзе планавалася правесці галасаванне. Раней паліцыя заняла будынак тэлекамунікацыйнага цэнтру ўраду Каталоніі. Улады аўтаноміі заяўляюць, што да рэферэндума ўсё гатовае, і прадказваюць высокую яўку.

У бюлетэнях для галасавання толькі адно пытанне: “Ці хочаце вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай у форме рэспублікі?”, і два варыянты адказу — так ці не.

Напярэдадні рэферэндума ў Барселоне прайшла буйная дэманстрацыя праціўнікаў галасавання, якія выйшлі на цэнтральную плошчу і спалілі там сцяг Каталоніі. Мадрыд накіраваў у рэгіён тысячы паліцыянтаў.

За некалькі дзён да рэферэндуму ўлады Іспаніі канфіскоўвалі бюлетэні, штрафавалі буйных каталонскіх чыноўнікаў і часова затрымалі дзясяткі палітыкаў, якія выступалі за незалежнасць.

У Каталоніі, эканамічна развітай аўтаноміі, жыве 7,5 мільёна чалавек. Гэта народ са сваёй мовай, культурай і шырокімі правамі, але ж іспанская канстытуцыя не прызнае незалежнасць рэгіёну.

У 2015 годзе на мясцовых выбарах да ўлады ў Каталоніі прыйшоў альянс партыяў, якія выступаюць за незалежнасць. Але ж пры гэтым каля 40% выбаршчыкаў падтрымалі партыі, якія выступаюць супраць гэтага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі