Каты "выбівалі" ў Булатава крыніцы фінансавання Аўтамайдана (відэа)
Становяцца вядомыя новыя падрабязнасці жахлівай гісторыі з выкраданнем і катаваннямі аднаго з лідараў Аўтамайдана ў Кіеве.
Дзмітрый Булатаў знік больш за тыдзень таму. Яго безпаспяхова шукалі. І толькі ўчора ён аб'явіўся сам — акрываўлены Булатаў прыйшоў у вёску Вішанькі Барыспальскага раёна пад Кіевам. Як расказаў дэпутат Вярхоўнай Рады, вядомы бізнэсмен Пятро Парашэнка, Булатаў у цяжкім стане хадзіў на марозе па вёсцы, стукаў ва ўсе дзверы і толькі праз 45 хвілін яго ўпусцілі ў адну з хат ды дазволілі патэлефанаваць сябрам, інфармуе сайт radiosvoboda.org.
Булатаў распавёў, што яго захапілі невядомыя, яны трымалі яго ў нейкім памяшканні, катавалі, адрэзалі частку вуха, распіналі, прабіўшы рукі. Аўтамайданавец не ведае, хто яго скраў, толькі кажа, што яны гаварылі з расійскім акцэнтам.
Пятро Парашэнка звязвае выкраданне Дзмітрыя Булатава з падобным выпадкам, які здарыўся з грамадскім актывістам Ігарам Луцэнкам. На думку дэпутата, гэта зрабілі адны і тыя ж людзі. Паводле яго слоў, праваахоўнікі ўжо займаюцца гэтай справай.
Сяргей Паяркоў, сябра Дзмітрыя Булатава, распавёў, што невядомыя злачынцы намагаліся даведацца, хто фінансуе Аўтамайдан.
Фота — espreso.tv.