Казека — пра звальненне Раманоўскай: Саша — гонар нашага калектыву

Казека — пра звальненне Раманоўскай: Саша — гонар нашага калектыву

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека абураны рашэннем спартыўных чыноўнікаў. Яны звольнілі са зборнай Аляксандру Раманоўскую, чэмпіёнку свету, спартсменку мінулага года ў нашай краіне. Падставай стаў яе "прагул", але вядома, што ў бацькі Раманоўскай быў інсульт і яна яго вазіла ў бальніцу. Відавочна, што камусьці не спадабалася грамадзянская пазіцыя спартсменкі, якая асудзіла гвалт сілавікоў у Беларусі.

Увечары 6 кастрычніка Мікалай Казека і Аляксандра Раманоўская правялі прэс-канферэнцыю ў мінскім офісе TUT.by. Казека падкрэсліў, што ў выказваннях Раманоўскай пра падзеі ў нашай краіне не было "нічога антыканстытуцыйнага". "Мы ж верылі, што ў нас у краіне працуе Канстытуцыя, верылі, што людзі маюць правы", — гаварыў ён.

Трэнер заявіў, што звальненне Аляксандры Раманоўскай яго "дзіка абурае, абражае, крыўдзіць". Ён падкрэслівае, што спартсменка — "гонар нашага калектыву... аўтарытэт". "І яе за адзін прагул... Калі Саша павезла ў бальніцу бацьку, у якога здарыўся інсульт, — гаварыў Мікалай Казека. — Што гэта такое?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі