КДБ шукае былых партызанаў і дыверсантаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі звярнуўся да былых байцоў і сувязных партызанскіх атрадаў і опергруп органаў дзяржаўнай бяспекі, што дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тых з іх, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі, кадэбісты просяць паведаміць інфармацыю пра сябе: прозвішча (у тым ліку дзявочае для жанчын), імя, імя па бацьку, у якім атрадзе (групе) дзейнічалі, кантактныя звесткі.
Калі былыя партызаны і дыверсанты не могуць непасрэдна адгукнуцца, супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі просяць сваякоў паведаміць згаданыя звесткі.
Калі былыя партызаны і дыверсанты не могуць непасрэдна адгукнуцца, супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі просяць сваякоў паведаміць згаданыя звесткі.