КДБ выкрыў у Мінску лабараторыю амфэтаміну
КДБ Беларусі затрымаў двух мінчанаў за выраб амфэтаміну. Саматужная лабараторыя, арганізаваная адным з затрыманых, пачалаі працу ўлетку 2008 г. Штомесяц выраблялася каля 300—400 г амфетаміну (1.000—1.300 доз). Складнікі замаўлялі з Расіі праз інтэрнэт. Наркотыкі прызначаліся для збыту сярод моладзі, былі таксама спробы распаўсюду
сярод вайскоўцаў. Пры затрыманні абодва падазраваных знаходзіліся ў
стане наркатычнага ап'янення.
Дома ў аднаго з затрыманых знайшлі 100 г расфасаваных наркотыкаў, каля 120 кг прэкурсораў, рэактывы і абсталяванне.
Затрыманыя змешчаныя ў СІЗА КДБ. Управай ваеннай контрвыведкі камітэта ўзбуджаныя 2 крымінальныя справы паводле 328 КК (нелегальны нарказварот).
БелаПАН