"Керамін" прайграў "Рызе-2000" у чарговым туры чэмпіянату Беларусі

У чарговым туры адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі пераможца леташняга першынства мінскі "Керамін" саступіў у гасцях "Рызе-2000" з лікам 3:6, прайграючы да 46-й хвіліне 0:6.
Астатнія вынікі матчаў, што прайшлі 1 лютага:

"Юнацтва" (Мінск) — "Металург" (Жлобін) — 3:1,
"Нёман" (Гродна) — "Огрэ" — 8:1,
"Хімвалакно" (Магілёў) — "Гомель" — 3:1,
"Латгале" (Даўгаўпілс) — "Шыннік" (Бабруйск) — 6:3,
"Брэст" — "Металургс" (Ліепая) — 1:5.

Турнірную табліцу па-ранейшаму ўпэўнена ўзначальвае сталічнае “Юнацтва”, на рахунку якога 111 ачкоў у 45 матчах. На 21 ачко адстае "Гомель", на трэцім месцы жлобінскі "Металург" 87 ачкамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі