Керымаў не паедзе за мяжу, калі Інтэрпол абвесціць яго ў міжнародны вышук
З такой заявай выступіў яго адвакат Анатоль Кучарэна.
"Інтэрпол не высвятляе сапраўднасць ці абгрунтаванасць абвяшчэння той ці іншай асобы ў вышук. Ён абавязаны выконваць даручэнні следчых органаў краіны-чальца міжнароднай паліцэйскай арганізацыі", — перадае interfax.by словы Кучарэны. Менавіта таму пры абвяшчэнні ў міжнародны вышук Керымаў адмовіцца ад выезду за мяжу, каб пазбегнуць арышту.
Разам з тым адвакат назваў сітуацыю з расследаваннем справы абсурднай. Па яго словах, следчыя органы Беларусі не дасылалі ніякіх дакументаў і позваў Керымаву. Кучарэна кажа, што яго падабаронны не хаваецца і гатовы даць любыя тлумачэнні. Але ён лічыць, што сітуацыя знаходзіцца па-за прававым полем.
Нагадаем, што 2 верасня Следчы камітэт абвясціў Керымава ў міжнародны вышук як абвінавачанага па крымінальнай справе супраць службовых асоб Беларускай калійнай кампаніі.
Фота — ria.ru