Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА ў другім матчы серыі плэй-оф
Хакеісты мінскага "Дынама" / hcdinamo.by
Хакеісты мінскага "Дынама" 3 сакавіка прайгралі саперніка з СКА ў другім матчы серыі 1/8 фіналу Кубка Гагарына.
У першай сустрэчы "зубры" сенсацыйна выйгралі з лікам 6:4, а вось у другой удача была на баку СКА — 5:2 (3:0, 0:1, 2:1)
У беларускай камандзе шайбы забілі Раян Спунер і Мікіта Пышкайла.
Трэці матч серыі пройдзе 5 сакавіка ў Мінску. Серыя працягнецца да чатырох перамог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.