Хакеісты мінскага "Дынама" ў апошнім матчы перад плэй-оф абыгралі "Спартак"

Мінскіх дынамаўцаў чакае плэй-оф

Мінскіх дынамаўцаў чакае плэй-оф / t.me/hcdinamoby/

Хакеісты мінскага "Дынама" ў апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ абыгралі ў Маскве "Спартак" — 4:2 (2:0, 1:1, 1:1). Дынамаўцы ў выніку занялі ў Заходняй канферэнцыі восьмае месца.

У першым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына мінскае "Дынама" сустрэнецца з маскоўскімі дынамаўцамі, якія занялі першае месца ў канферэнцыі. Бліжэйшы паядынак — 2-га сакавіка ў Маскве. У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ мінчукі чатыры разы сустракаліся з сапернікам і ўсе матчы прайгралі.

Хакеісты мінскага "Дынама" ў апошнім матчы перад плэй-оф абыгралі "Спартак"
t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі