Хапуны не спыняюцца ў беларускіх райцэнтрах — гэтым разам у Лідзе
![Лідскі замак, фота ілюстрацыйнае ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/296a9981.jpg.webp?itok=NQ-DFaQ9)
Лідскі замак, фота ілюстрацыйнае / 34travel.me
Затрыманні прайшлі на лідскім заводзе электравырабаў, пішуць гродзенскія праваабаронцы. Меркаваная прычына арыштаў — распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).
Гэта чарговае затрыманне людзей ў райцэнтрах Гродзенскай вобласці. За мінулыя дні затрыманні адбываліся ў Ваўкавыску, Шчучыне, Гродне, Навагрудку, а таксама гарадскім пасёлку Мір.
Толькі ўчора, 11 лістапада, у Гродненскай вобласці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі 14 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.